У рамках рэалізацыі адукацыйнай ініцыятывы "Маленькі чалавек і вялікі патрыятызм"

26.03.2024

"З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова."

                                                   М. Танк

       Сёння, у рамках рэалізацыі адукацыйнай ініцыятывы "Маленькі чалавек і вялікі патрыятызм", дзеці адлюстравалі ў сваіх малюнках Родную мову!Так і стварылася выстава  "Малюем родную мову". Акрамя гэтага, дзеці разам з выхавацелямі склалі "Скарбонкі ветлівых слоў", слухалі беларускія народныя казкі і творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама вучылі пацешкі і песні на беларускай мове. Старэйшыя выхаванцы наведаліся ў Кніжны свет, дзе не толькі атрымалі дадатковыя веды аб беларускіх пісьменніках і іх творах, але і прадэманстравалі сваю скарбонку ведаў.