"Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі..."
10.01.2024Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды існуе даўно. Селета дарослыя і дзеткі да Каляд вельмі рыхтаваліся: знаёміліся з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі калядныя песні і беларускія народныя танцы.У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня і гаспадар накрывалі на стол, чакалі гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя цыганам, казой, мядзведзем. Выхаванцы актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях. Свята не толькі прынесла радасць удзельнікам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю прыгажосць народных святаў і гулянняў.
Усё гэта стварыла асаблівы святочны настрой і напоўніла дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці казачнай атмасферай.